Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Менш кавы трэба было піць, не нап'яцеся вы гэтай кавы вечна». Беларуску пакінуў на запраўцы рэйсавы аўтобус — хто мае рацыю
  2. На аўтарынку «памірае» адзін з дылераў
  3. «Пашешь, пашешь, и все мало и мало». Беларусы, работающие врачами в Польше и Нидерландах, рассказали, как трудятся и сколько получают
  4. Для кіроўцаў анансавалі новаўвядзенне і прыгразілі ім «адміністратыўкай»
  5. Возле Дроздов в Минске есть секретная многоэтажка — информации о ней минимум. Но всплыли данные об одной из квартир
  6. Хуткі гол, штанга, тры выдаленні. У Мексіцы стартаваў чэмпіянат свету па футболе — расказваем
  7. Уводзяць пенсійныя змяненні
  8. «Лукашэнка хоча стаць Такаевым». Што будзе з перамовамі Лукашэнкі і ЗША з нагоды палітвязняў? Меркаванне
  9. Доўгажыхар сярод класікаў, адной фразай апісаў менталітэт беларусаў, не прымаў савецкую сістэму. Пяць пунктаў пра веліч Янкі Брыля
  10. Лукашэнка памяняў аднаго міністра, дырэктараў заводаў і кіраўніка найбуйнейшага дзяржмедыяхолдынга
  11. «Мы адрэжам Крым ад Расіі». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны пра стратэгію ўдараў
  12. У СК прыдумалі новыя падыходы для пераследу беларусаў-іншадумцаў — акцэнт робіцца на дзвюх сацсетках
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.