Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Сумны пчол», дзед Казімір, кантралёр-звышчалавек, спявачка гімнаў. Расказваем пра людзей, якія сталі вулічнымі легендамі Мінска
  2. Синоптики сделали предупреждение из-за погода в первый день августа — прогнозируется до +37°С. Какой будет температура в разных регионах
  3. Появились изменения, которые затрагивают водителей
  4. «Ну, б***ь, пенопласт в растворителе — это не преступление». Поговорили с минчанином, которого задержали за коктейли Молотова
  5. Налоговики снова пригрозили населению «административкой» — по какому поводу на этот раз
  6. Россиян депортируют, семьи с детьми — в СОП. Что известно о задержании сотен участников мероприятия под Россонами
  7. С 1 августа повысили пенсии, пособия на детей и некоторые другие выплаты. Кто получит прибавку
  8. «Буду чаще проверять почтовый ящик». В Threads обсуждают письмо от «Белтелеком», которое получила одна из клиентов — что смутило людей
  9. Многія не ведаюць сімптомаў гэтага раку і прапускаюць час на лячэнне — расказваем, чаму яго цяжка заўважыць і як распазнаць
  10. Беларуски дружили больше 20 лет, а потом их отношения разрушил всего один разговор. И он был вовсе не о политике
  11. Як можна было гэта знішчыць? Паказваем, якім зялёным быў Мінск раней, і тлумачым, калі ўсё пайшло не так
  12. Год назад известная спортсменка переехала в США и стала массажисткой. Поговорили с ней, как жить и «балдеть», даже когда очень тяжело
  13. Беларусам пачалі прыходзіць «лісты шчасця» ад падатковай — пра што ў іх гаворыцца
  14. Лукашэнка злётаў на верталёце ў Бярозу, бо так нібыта «танней». Але ці сапраўды? «Люстэрка» палічыла
  15. «Заработная плата — это вопрос номер один». Лукашенко озадачился «справедливой оплатой труда» одной из категорий работников
  16. Латвия закрыла границу с Беларусью
Читать по-русски


/

У 2022 годзе Захар паступіў па мэтавым накіраванні ў Мінскі дзяржаўны каледж мантажных тэхналогій і транспартнай лагістыкі, каб адвучыцца на машыніста вежавага крана. На трэцім курсе ў хлопца пачалася практыка — і праз працу на вышыні ў яго ўвесь час пагаршалася самаадчуванне. Аказалася, Захар не мог працаваць на кране праз стан здароўя, але каледж гэта не праверыў загадзя. У выніку беларуса адлічылі нібыта за прагулы і запатрабавалі вялікія выплаты — ён пайшоў у суд. Чым скончылася першае разбіральніцтва і чаму спатрэбілася другое, Захар расказаў у TikTok.

Минчанин Захар. Скриншот: tiktok.com/@user87988151091406
Мінчук Захар. Скрыншот: tiktok.com/@user87988151091406

«Хадзіў на практыку, а мяне адпраўлялі дадому»

У Мінскі дзяржаўны каледж мантажных тэхналогій і транспартнай лагістыкі Захар паступіў у 2022 годзе пасля дзявятага класа. Тады ён разам з мамай падпісаў дамову пра мэтавую падрыхтоўку з ААТ «Упраўленне механізацыі № 79» — і мусіў адпрацаваць на прадпрыемстве пасля выпуску.

— Навучанне прайшло на першым курсе спакойна. На другім курсе пачаліся праблемы: у дачыненні да мяне быў булінг з боку куратара, — успамінае Захар і дадае, што тады звяртаўся ў Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

На трэцім курсе ў хлопца пачалася практыка. Паводле яго, перад працай на кране ён мусіў абавязкова прайсці медагляд — але гэтага не адбылося.

— У мяне пачаліся праблемы са здароўем, галавакружэнні (у каментарах беларус удакладніў, што падчас паступлення ў каледж супрацьпаказанняў да навучання і працы на кране ў яго не было. — Заўв. рэд.), — успамінае ён. — Я ўсё роўна хадзіў на практыку, а мяне адпраўлялі дадому праз тры гадзіны, бо я нібыта для іх канфліктны чалавек. Бо яны сумесна, каледж з ААТ «Упраўленне механізацыі № 79», адно за аднаго. Баяліся, што я буду падаваць скаргі на іх у Камітэт па адукацыі і куды-небудзь вышэй. Я быў для іх нязручны.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Vadym Alyekseyenko
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Vadym Alyekseyenko

У выніку Захара адлічылі — афіцыйнай прычынай назвалі «непраходжанне вытворчай практыкі ў сувязі з прагуламі». І запатрабавалі ад хлопца грошы за навучанне.

— Прасілі 13,5 тысячы рублёў, — кажа ён. — Мы судзіліся два з паловай месяцы. Галоўнае іх парушэнне — яны дапусцілі мяне да вежавага крана, да асабліва небяспечнага аб’екта на вышыні, без абавязковага медыцынскага агляду. У мяне круцілася галава, і, не дай бог, я б адтуль зваліўся. У выніку суд Ленінскага раёна горада Мінска вынес рашэнне пра скіраванне мяне на медыцынскую камісію. Пасля медыцынскага агляду дыягназ: непрыдатны да праходжання вытворчай практыкі. Небяспечна для здароўя і жыцця. Працаваць на кране мне нельга, і не з маёй волі. Што зрабіў каледж? Убачыў гэтае заключэнне і адклікаў пазоў.

«Прашу ўсяго толькі выправіць даведку пра навучанне»

На гэтым справа не скончылася. У дакументах пра навучанне ўсё яшчэ гаварылася, што ў адлічэнні вінаваты Захар — і беларус хацеў гэта выправіць. 15 ліпеня пачалося другое паседжанне.

— Я падаў у суд наконт прызнання загадаў пра допуск мяне да практыкі незаконнымі, наконт прызнання майго адлічэння незаконным. І наконт змянення фармулёўкі прычыны адлічэння ў даведцы пра навучанне, выдадзенай мне каледжам, — расказвае ён. — [Там гаворыцца пра] непраходжанне вытворчай практыкі ў сувязі з прагуламі. Якімі прагуламі? Бо я ж наведваў заняткі, наведваў практыку. Былі пэўныя прагулы — я пісаў тлумачальную, што ў мяне на вежавым кране круціцца галава. Яны гэта цалкам праігнаравалі, у суд не прынеслі.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Паводле беларуса, на другое разбіральніцтва каледж наняў адваката. І да яго паводзін у судзе ў былога навучэнца засталіся пытанні:

— Абражаў мяне, зачытваў мае школьныя характарыстыкі шасці-сямігадовай даўніны. Крычаў, што я прагульшчык, што я нядобрасумленны, што мне не трэба верыць, што я маніпулятар. Але ён ні слова не сказаў пра тое, чаму яны дапусцілі мяне на кран без медагляду. Яны проста замоўчваюць гэты факт ці кажуць, што я мусіў гэта кантраляваць, што я ведаў пра сваю непрыдатнасць. Як я мог ведаць, калі вы, каледж, мусілі пракантраляваць, даць скіраванне на медыцынскі агляд? <…> Я хачу спытаць: ім не сорамна? Вы самі, убачыўшы дыягназ у судзе, адмовіліся ад пазову, бо гэта было законна. А цяпер, калі я прашу ўсяго толькі выправіць мне даведку пра навучанне (бо вы сказалі, гэта толькі праз суд), вы наймаеце адваката і спрабуеце мяне раздушыць. Хіба гэта справядлівасць?

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Jeswin Thomas
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Jeswin Thomas

«Гэта прамое парушэнне — яны гэта прызналі і пакаралі каледж»

На наступны дзень пасля выхаду першага роліка Захару прыйшоў адказ на зварот з Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за подпісам першага намесніка старшыні. Скрыншот дакумента ён прыклаў да свайго відэа.

У адказе пацвярджаецца, што «намеснік дырэктара па вытворчым навучанні і майстар вытворчага навучання ў вызначаныя тэрміны не праверылі праходжання вамі медыцынскага агляду». Гэта ў Мінгарвыканкаме палічылі невыкананнем супрацоўнікамі каледжа службовых абавязкаў. Таксама ў адказе гаворыцца, што вінаватыя прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.

— Што гэта значыць? Я не меў права знаходзіцца на вежавым кране без медыцынскага агляду. Гэта прамое парушэнне. Яны гэта прызналі, і іх пакаралі, — канстатуе Захар. — Але самае цікавае далей. У гэтым жа адказе Мінгарвыканкам піша: «На падставе арт. 68 Кодэкса пра адукацыю на трэцім курсе вы былі адлічаныя са складу навучэнцаў каледжа ў сувязі з невыкананнем навучальнай праграмы». А як я мог яе выканаць, калі я быў непрыдатны праз стан здароўя? Калі мяне дапусцілі да практыкі без медагляду? Калі ў судзе, які я выйграў, дактары пацвердзілі: я непрыдатны да працы на вышыні?

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Сергей Мицевич, «Минск-Новости»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Сяргей Міцэвіч, «Мінск-Навіны»

З гэтай супярэчнасцю Захар і спрабуе разабрацца. Новых відэа з падрабязнасцямі гісторыі ў профілі беларуса пасля гэтага роліка не было — ён удакладніў, што наступнае паседжанне адбудзецца толькі 5 жніўня.

Гісторыю хлопца актыўна абмяркоўваюць у каментарах пад абодвума відэа — і многія на баку Захара:

  • «Трэба змагацца. Праўда на тваім баку. А іх проста душыць жаба. Як гэта яны асароміліся. Напішы ў пракуратуру».
  • «То-бок каледж сам прызнаў, што ты непрыдатны, сам адмовіўся ад пазову на 13 тысяч, а цяпер наймае адваката і палівае цябе брудам у судзе? Ім наогул не сорамна? Гэта ж дзяржаўная ўстанова!»
  • «Усё слушна, проста вы аказаліся нязручным, цяпер яны будуць пунктам закона сябе страхаваць, адказвайце законам, ідзіце да канца, юрыст вам у дапамогу… Іншым бацькам трэба задумацца пра тое, каму давяраеце дзяцей, ім не сорамна, гэта сістэма…»
  • «Ідзі да канца, будзем спадзявацца, што ты выйграеш і другі суд, сіл табе і цярпення».